Камедыя
Стоимость: 23.00 руб.
Описание

"Камедыя" (Уладзімір Рудаў)

жарты з сялянскага жыцця

Спектакль "Камедыя" пастаўлены паводле п'есы Уладзіміра Рудава, якую ён напісаў па матывах твораў беларускіх аўтараў 19 стагоддзя Каятана Марашэўскага і Францішка Аляхновіча.

Гэта вясёлая гісторыя, якая злучае ў сабе гумарыстычныя дыялогі, востры гратэск, запальныя музычныя нумары - ад класікі да сучасных кампазіцый. Яна расказвае пра кожнага з нас – звычайнага чалавека, яго сілу і слабасці.

Селянін Дзёмка пакрыўдзіўся на першага чалавека – Адама за сваё цяжкае жыццё і няпростае становішча. Тым часам да яго з’явіўся Чорт, кажучы “не нарекать на Адама..”. Ён прапануе пайсці ў заклад: за 300 рублёў цэлы дзень прасядзець моўчкі. Пры ўсёй сваёй д'ябальскай сутнасці Чорт дае Дзёмку надзею, што той зможа справіцца са спакусай. Але ці вытрымае выпрабаванне селянін?...

Наша "Камедыя" спадабаецца ўсім, хто хоча адпачыць ад шэрых будняў і падарыць сабе добры настрой!

 

Дзеючыя асобы і выканаўцы:

Селянін – Аляксандр Вергуноў, Васіль Ніцко

Жонка – Таццяна Андросава, Наталля Капітонова

Жыд – Валерый Глазкоў, Сяргей Шырочын

Чорт – Фёдар Пясецкі, Арцём Пінчук

 

Пастановачная група:

Рэжысёр-пастаноўшчык - Сяргей Кулікоўскі

Рэжысёр - Лізавета Машковіч

Мастак-пастаноўшчык - Лідзія Малашанка

Мастак па свеце - Уладзіслаў Рыхтэр

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор